Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што казаў Лукашэнка ў навагоднім выступе. ВІДЭА


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі казаў пра ўдасканаленьне эканомікі, задачы для маладога і старэйшага пакаленьняў, пра рух наперад, стваральную працу, парадак і чысьціню перад Эўрапейскімі гульнямі.

«У 2017 годзе прыняты рашучыя захады па ўдасканаленьні эканомікі, што немінуча прывядзе да зьмены нашага грамадзтва», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце да народа.

Лукашэнка папярэдзіў «старэйшае пакаленьне», што «думаць пра спакой не атрымаецца». «Вы нам патрэбныя асабліва цяпер. Патрэбны ваш досьвед, веды, мудрасьць. Менавіта вы павінны дапамагчы маладым у працэсе складанага руху наперад, зьберагчы іх ад неабгрунтаванага імкненьня зрабіць усё за імгненьне, небясьпекі адарвацца ад рэальнага жыцьця і патраціць час на бескарыснае», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка абяцаў навесьці «належны парадак» і перад запланаванымі на 2019 г. у Менску II Эўрапейскімі гульнямі.

«Беларусь заўсёды славіліся чысьцінёй, добраўпарадкаванымі гарадамі і вёскамі, гасьціннасьцю людзей. Але цяпер нам трэба перасягнуць саміх сябе. Трэба зрабіць краіну ўзорнай, каб кожны госьць надоўга захаваў у душы цёплыя ўспаміны пра яе. Каб мы маглі яшчэ больш ганарыцца сваёй Радзімай — дагледжанай, утульнай для жыцьця, прыязнай і паважанай у сьвеце. Менавіта за такую краіну, свабодную і незалежную, нашыя продкі змагаліся, каб мы, якія тут жывуць, былі сапраўднымі гаспадарамі», — заявіў Лукашэнка.

«Пераемнасьць, павагу да заслуг кожнага чалавека, роўнасьць і справядлівасьць» ён назваў «асноўнымі прынцыпамі дзяржавы. Ён таксама заявіў, што аснова разьвіцьця Беларусі — высокія тэхналёгіі і навука.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG