Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віншаваньні пра тое, што баліць


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

Цяперашняе навагодняе віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу было менш палітызаваным, чым звычайна. Бо мінулым годам не было важных палітычных кампаній, і ў новым годзе яны не прадбачацца. А мясцовыя выбары ніхто не ўспрымае ўсур’ёз.

Акцэнт у выступе быў зроблены не на стабільнасьць, мір і парадак, як было раней, а хутчэй, на разьвіцьцё.

Другі цікавы момант. Акцэнт у выступе быў зроблены не на стабільнасьць, мір і парадак, як было раней, а хутчэй, на разьвіцьцё. Ён казаў пра імклівы бег часу, за якім трэба пасьпець. Узгадаў, што «ў адыходзячым годзе намі прыняты рашучыя меры па ўдасканаленьні эканомікі», што «мы рызыкнулі зазірнуць за гарызонт, паставілі перад краінай мэты заўтрашняга дня». Прагучаў зварот да моладзі: «дзярзайце», тварыце.

І яўным дысанансам на гэтым тле стаў заклік да старэйшага пакаленьня засьцерагчы моладзь «ад неабгрунтаванага імкненьня зрабіць усё за імгненьне, небясьпекі адарвацца ад рэальнага жыцьця». Гэта пра што? Думаю, то былі падсьвядомыя засьцярогі, каб абвешчаны курс на разьвіцьцё ІТ-краіны не сягаў у палітыку, каб моладзь не захацела усьлед за эканамічнымі і палітычных перамен. І вось старэйшае пакаленьне павінна ўтрымаць маладзёнаў у межах «рэальнага жыцьця». Што баліць, пра тое і гаворыць, проста трэба ўважліва яго слухаць.

Добра, што хоць традыцыйны калядны хакейны турнір, на якім амаль заўсёды перамагае «каманда прэзыдэнта», не быў аб’яўлены галоўнай падзеяй года.

Яшчэ адзін дзіўны сюжэт. Паводле Лукашэнкі, галоўнай задачай для дзяржавы і народа ў новым годзе павінна стаць падрыхтоўка да ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Менску у 2019 г. Прыгожая цацка, у якую увесь час гуляецца кіраўнік дзяржавы, ён хоча зрабіць прыярытэтам для Беларусі. Добра, што хоць традыцыйны калядны хакейны турнір, на якім амаль заўсёды перамагае «каманда прэзыдэнта», не быў аб’яўлены галоўнай падзеяй года.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG