Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лістападзе колькасьць звольненых работнікаў зноў перавысіла колькасьць нанятых


Ілюстрацыйнае фота. Чарга ў камітэце занятасьці насельніцтва ў Гомелі
Ілюстрацыйнае фота. Чарга ў камітэце занятасьці насельніцтва ў Гомелі

У лістападзе колькасьць звольненых работнікаў зноў перавысіла колькасьць прынятых. Арганізацыі краіны прынялі на працу 48 309 чалавек, а звольнілі — 54 697.

Белстат прыводзіць суадносіны прынятых і звольненых работнікаў па розных галінах дзейнасьці:

  • сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 64,7%
  • сфэра іншых паслуг — 68,5%,
  • фінансавая і страхавая дзейнасьць — 74,8%,
  • будаўніцтва — 76,9%,
  • прамысловасьць — 79,3%,
  • транспартная дзейнасьць, складаваньне, паштовая і кур’ерская дзейнасьць — 82,1%,
  • апэрацыі зь нерухомай маёмасьцю — 82,4%,
  • прафэсійная, навуковая і тэхнічная дзейнасьць — 87,4%,
  • водазабесьпячэньне; збор, апрацоўка і выдаленьне адкідаў, дзейнасьць па ліквідацыі забруджваньняў — 89,9%,
  • ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 98,8%.

І хоць у некаторых галінах дзейнасьці ўзялі на працу болей работнікаў, чым звольнілі, сярэдні паказьнік па краіне склаў 88,3%.

Паводле лістападаўскіх зьвестак, у краіне афіцыйна працуюць 4 млн 349,4 тысячы чалавек. За год колькасьць занятых скарацілася на 33 900.

Тым часам афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных — 0,6%.

Кабякоў: Падчас крызісу ў Беларусі не было масавых звальненьняў. Белстат: мінус 43 тысячы работнікаў толькі з пачатку году

Разавых масавых звальненьняў у Беларусі сапраўды не было, але за 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG