Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у лістападзе быў меншым за кастрычніцкі


Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі у лістападзе склаў 836 рублёў 9 капеек.

Гэта трэці па велічыні сярэдні заробак за гэты год — болей беларусы атрымалі ў кастрычніку (841 рубель) і жніўні (844 рублі 4 капейкі).

Калі ж параўноўваць зь леташнім лістападам, то сярэдні заробак вырас амаль на 120 рублёў. А рэальныя даходы за год павялічыліся на 4,9%.

У Менску ў лістападзе ў сярэднім атрымалі 1151 рубель 90 капеек. Гэта самы вялікі паказьнік, найменшы — у Віцебскай вобласьці, 716 рублёў 90 капеек.

Сярэднестатыстычны даход — ня той, што атрымлівае большасьць. Так, у ІІ квартале толькі 26,4% беларусаў мелі больш за 500 рублёў даступных рэсурсаў (гэта заробкі плюс іншыя грашовыя даходы плюс прадукты ўласнага вырабу ў грашовым выражэньні).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG