Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Бэльгіі закрыў справу аб экстрадыцыі Пудждэмона ў Гішпанію


Карлес Пудждэмон.

Суд у Бэльгіі афіцыйна закрыў справу аб экстрадыцыі былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона ў Гішпанію. Гэта адбылося пасьля адкліканьня міжнароднага ордэра на арышт. Як паведаміў яго адвакат, Карлес Пудждэмон застанецца ў Бэльгіі і будзе весьці адтуль перадвыбарчую кампанію.

Пудждэмон зьехаў у Бэльгію 30 кастрычніка, пасьля таго, як улады Гішпані распусьцілі парлямэнт Каталёніі і адправілі мясцовы ўрад у адстаўку. На канец сьнежня прызначаныя датэрміновыя выбары. Нацыянальны высокі суд Гішпаніі выдаў міжнародны ордэр на арышт Карлеса Пудждэмона і чатырох міністраў яго кабінэту.

Рашэньне ўвесьці ў Каталёніі наўпроставае кіраваньне было прынятае пасьля кастрычніцкага рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў правінцыі. Улады Гішпаніі прызналі яго незаконным. Такога ж меркаваньня прытрымліваюцца ў Эўракамісіі. Супраць аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Каталёніі выступілі таксама Францыя, Нямеччына і Італія.

Рэфэрэндум крытыкуюць за тое, што яго праводзілі без выкананьня неабходных нормаў, а ў самой Каталёніі праходзіла толькі агітацыя за незалежнасьць і зусім не было кампаніі ў падтрымку адзінства Гішпаніі. Аднак пасьля рэфэрэндуму ў рэгіёне прайшлі шматтысячныя мітынгі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў незалежнасьці.

XS
SM
MD
LG