Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя на незалежнасьць Каталёніі: ЗША, Францыя, Нямеччына, NATO падтрымалі Мадрыд


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў пятніцу заявіў, што Каталёнія зьяўляецца неад’емнай часткай Гішпаніі, і што Вашынгтон падтрымлівае захады гішпанскага ўраду, накіраваныя на захаваньне адзінства краіны. Пра гэта, паведамляе агенцтва Reuters.

Падтрымку намаганьням гішпанскага ўраду, накіраваным на захаваньне адзінства краіны, ужо выказалі Вялікабрытанія, Нямеччына і Францыя.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што рашэньне парлямэнту Каталёніі «нічога не мяняе для Эўрапейскага зьвязу». «Гішпанія застаецца нашым адзіным суразмоўцам», – напісаў ён у сваім твітэры, выказаўшы надзею, што Гішпанія «аддасьць перавагу сіле аргумэнтаў над аргумэнтам сілы».

Гішпанія — «верны саюзьнік» краін-членаў NATO, яна ўносіць важны ўклад у агульную бясьпеку альянсу, і праблема Каталёніі павінна быць вырашаная ў рамках гішпанскай юрыдычнай сыстэмы. Такую заяву зрабіў 27 кастрычніка прадстаўнік Паўночнаатлянтычнага альянсу.

У пятніцу на спэцыяльнай сэсіі парлямэнт Каталёніі прагаласаваў за пачатак «канстытуцыйнага працэсу» па аддзяленьні ад Гішпаніі. За аддзяленьне прагаласавалі 70 дэпутатаў, супраць 10, яшчэ двое ўстрымаліся.



Каталёнскі парлямэнт прагаласаваў за незалежнасьць ад Гішпаніі

У сваю чаргу ў Мадрыдзе ў пятніцу Сэнат краіны прагаласаваў за ўвядзеньне ў Каталёніі наўпроставага кіраваньня.

Сэнат Гішпаніі дазволіў Мадрыду кіраваць Каталёніяй

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG