Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У М’янме арыштавалі двух журналістаў агенцтва Reuters


Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнікі мусульманскай меншасьці рагінг’я

Урад М’янмы заявіў у сераду, што паліцыя арыштавала двух журналістаў агенцтва Reuters, Ва Лоўна і Кіяў Со Оо. Журналісты рыхтавалі матэрыял пра перасьлед вайскоўцамі мусульманскай меншасьці рагінг’я ў штаце Ракін, у выніку чаго амаль 650 тысяч чалавек беглі ў Банглядэш.

Міністэрства інфармацыі М’янмы паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што журналістам і двум паліцыянтам прад’яўленыя абвінавачваньні ў адпаведнасьці з Законам аб дзяржаўнай таямніцы часоў брытанскай каляніяльнай эпохі.

Закон 1923 году прадугледжвае максымальнае турэмнае зьняволеньне тэрмінам на 14 гадоў.

Журналісты «незаконна набылі інфармацыю з намерам падзяліцца ёю з замежнымі СМІ», — гаворыцца ў заяве, якая суправаджалася іх фатаздымкам у кайданках. Яны былі затрыманыя ў паліцэйскім участку на ўскраіне Рангуна, галоўнага гораду М’янмы, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Азіі.

Ва Лоўн і Кіяў Со Oo прапалі бязь вестак у аўторак увечары пасьля таго, як іх запрасілі сустрэцца з паліцыянтамі за вячэрай. Кіроўца прадстаўніцтва Reuters у М’янме прывёз іх да падразьдзяленьня паліцыі каля 8 вечара, і двое журналістаў і двое паліцыянтаў накіраваліся ў суседнюю рэстарацыю. Журналісты да машыны не вярнуліся.

XS
SM
MD
LG