Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Раду Бясьпекі ААН да хутчэйшага і эфэктыўнага вырашэньня крызысу ў Мʼянме, зьвязанага са становішчам народа рагінг’я.

Пра гэта заявіў у сераду віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс, выступаючы ў ААН.

У выступе Пэнса зноў прагучаў заклік да бірманскіх вайскоўцаў неадкладна спыніць гвалт. Ён таксама папярэдзіў аб тым, што ў выпадку яго працягу будзе «пасеяна насеньне нянавісьці і хаосу, якое можа прывесьці да спусташэньня рэгіёну для будучых пакаленьняў і створыць пагрозу для ўсеагульнага міру».

Абвастрэньне сытуацыі на захадзе Мʼянмы вакол мусульманаў-рагінг’я пачалося ў канцы жніўня. Тады атрады паўстанцаў рагінг’я ўчынілі некалькі нападаў. Армія Мʼянмы адказала масіраваным ударам у адказ. Паведамлялася аб спаленых вёсках і забойствах.

XS
SM
MD
LG