Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўнівэрсытэце Санкт-Пецярбургу зьбіраюцца вярнуць выкладаньне беларускай мовы


Экспанаты выставы раней забароненых беларускіх кніжак у Бібліятэцы Акадэміі Навук у Санкт-Пецярбургу.

Сёньня ў бібліятэцы Акадэміі Навук на Васілеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу прайшла прэзэнтацыя бібліяграфічнага даведніка, у якім сабраны апісаньні вернутых са спэцхрану беларускіх кніг. Каталёг склалі Марыя Калмакова і Дар’я Чарнушэнка.

У інфармацыі пра гэта беларускі бібліёграф Мікола Нікалаеў паведаміў, што падчас прэзэнтацыі ў выступленьні загадчыцы катэдры славянскіх моваў СПб Дзяржаўнага ўнівэрсытэту прагучала інфармацыя, што ўнівэрсытэт зьбіраецца вярнуць беларускую мову, як прадмет выкладаньня. Цяпер шукаюць выкладчыка, які зможа весьці гэты прадмет.

Раней сёньня стала вядома, што ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве набіраюць курс перакладчыкаў зь беларускай і на беларускую.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG