Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін Эўразьвязу і Кіргізстану прачыталі беларускія вершы. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

Амбасадары краін Эўразьвязу і Кіргізстану далучыліся да флэшмобу, удзельнікі якога чытаюць на відэа вершы беларускіх паэтаў.

Кіраўнікі дыпляматычных місій Кіргізстану, Славаччыны, Фінляндыі, Чэхіі і Швэцыі прачыталі вершы ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод вучняў 7 і 8 клясаў. Першы этап флэшмобу працягнецца да 20 сьнежня. Канкурсантам прапануюць прачытаць на камэру творы беларускай літаратуры і разьмясьціць відэа на асабістай старонцы ў Facebook, Instagram ці «ЎКантакце» з хэштэгамі #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Найлепшыя відэа будуць названыя 29 сьнежня, яны возьмуць удзел у рэгіянальным этапе конкурсу. Пераможцы фінальнага этапу атрымаюць iPhone у падарунак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG