Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія спартоўцы гатовыя выступаць на Алімпіядзе-2018 пад нэўтральным сьцягам


Расейскі і алімпійскі сьцягі на Алімпіядзе-2014 у Сочы
Расейскі і алімпійскі сьцягі на Алімпіядзе-2014 у Сочы

Паводле ТАСС, такую заяву зрабіла сёньня старшыня камісіі спартоўцаў Алімпійскага камітэту Расеі (АКР) Соф’я Вялікая. Яна паведаміла, што ўсе атлеты, якія перадалі паведамленьні ў камісію спартоўцаў АКР, гатовыя выступіць у нэўтральным статусе на Гульнях у Пхёнчхане.

Паводле Софʼі Вялікай, канчатковае рашэньне аб удзеле расейскіх спартоўцаў у Алімпіядзе будзе прынятае на Алімпійскім сходзе 12 сьнежня.

«Усе рыхтуюцца і спадзяюцца выступіць. Спартоўцаў, якія адмовіліся ад Гульняў, на дадзены момант няма», — сказала Вялікая. Пры гэтым яна нагадала, што спартоўцы павінны спачатку атрымаць запрашэньне ад Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК), а толькі потым вырашаць — выступаць на Гульнях ці не.

5 сьнежня Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў антыдопінгавай сыстэме». Індывідуальным спартоўцам будзе дазволена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад нэўтральным алімпійскім сьцягам і пры строгім выкананьні пэўных умоваў.

На наступны дзень, 6 сьнежня, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў: «Мы, без усялякага сумневу, ня будзем абвяшчаць ніякай блякады, ня будзем перашкаджаць нашым алімпійцам браць удзел, калі нехта зь іх захоча прыняць удзел у асабістай якасьці».

За што Расею адхілілі ад Алімпіяды? Адказы на галоўныя пытаньні пра допінгавы скандал

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG