Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злачынца, наркаман ды летуценная фэя


Героі новых кніг выдавецтва «Галіяфы».

Прытулак Зьмітра Кустоўскага

«Прытулак» — так называецца кніга Зьмітра Кустоўскага, якая днямі зьявілася з друку ў выдавецтве «Галіяфы». Гэта дэбют маладога аўтара, які, не разьменьваючыся на малыя празаічныя формы, адразу ўзяўся за раман.

Галоўны герой рамана Алег — гэткі ж самы малады, як і аўтар. Ён ня можа зьмірыцца зь беспэрспэктыўным, а галоўнае, небясьпечным жыцьцём на радзіме і таемнымі шляхамі выпраўляецца да сталіцы суседняе дзяржавы. Там у супольніцтве з папярэднімі ўцекачамі марыць пра лепшыя часіны для сябе і радзімы, ладзячы розныя пратэстныя акцыі ды ўблытваючыся ў розныя злачынныя сытуацыі.

Малады эмігрант, аднак, ня можа разабрацца ў сваім унутраным сьвеце. Выдуманыя хімэры ледзьве не разбураюць героя, які трапляе ў самыя неверагодныя сытуацыі ды робіць неабдуманыя крокі. І ўрэшце вяртаецца туды, адкуль уцякаў.

Фарбы душы Яніны Пінчук

Паэтычны зборнік «Фарбы душы» Яніны Пінчук таксама дэбютны. І таксама выйшаў у выдавецтве «Галіяфы». Вершы кнігі лёгкія, летуценныя, поўныя яркіх фарбаў, прыемных водараў і квяцістых вобразаў — як зазвычай бывае ў маладых паэтаў.

Мае творы занадта каціныя,
Бо натхняюць не людзі, а месцы;
Спадзяюся, ніхто не крыўдуе —
Бо кранаю ж я нечыя сэрцы?
Мяккай лапкаю...

Аўтарка бачыць сьвет вачыма мастака, малюючы пэйзажы ня толькі любых ёй гарадоў, але і сваёй душы.

Вось гэта — рамантыкі бэз,
А гэта — шыпшына самоты,
А там вунь — каханьня ружа,
А побач — лілея цноты....

«Фарбы душы» — першая кніга паэзіі Яніны Пінчук, але ня ў ейным творчым лёсе. У 2016-м яна выдала кнізу прозы «Горад мрой».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG