Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» выратаваны. У Сэйме Польшчы прынялі папраўкі, якія гарантуюць каналу фінансаваньне


Камісія фінансаў польскага Сэйму прыняла 5 сьнежня папраўкі ў бюджэт, якія дазваляюць Міністэрству фінансаў выдаткаваць Белсату сродкі для працы.

«„Белсат“ выратаваны», — напісала ў Twitter дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Парлямэнцкая камісія зацьвердзіла папраўкі пасьля двух чытаньняў праекту бюджэту. Цяпер іх павінны зацьвердзіць дэпутаты на пленарным паседжаньні.

«Папраўкі, якія праходзяць праз Камісію фінансаў і маюць палітычную падтрымку, праходзяць на 99,9%». — сказала Свабодзе Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Як раней паведамляла Свабода, папраўку, якая б гарантавала сродкі каналу праз Міністэрства фінансаў, прапанаваў адзін з дэпутатаў кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» і яе падтрымлівае лідэр партыі Яраслаў Качыньскі.

Да 2016 году 16–20 млн злотых давала Міністэрства замежных справаў Польшчы, яшчэ частка грошай паступала зь іншых крыніцаў. Але ў сьнежні 2016 году МЗС Польшчы значна скараціла фінансаваньне «Белсату» — кіраўнік Польскай тэлевізіі казаў, што канал можа быць закрыты, калі МЗС не адновіць супрацу і фінансаваньне.

Кіраўніца «Белсату» у лістападзе 2017 году казала, што «існуе палітычная воля ўтрымаць «Белсат» і што «Міністэрства фінансаў працуе, каб гэта забясьпечыць фінансава».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG