Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі найбуйнейшыя сумесныя паветраныя вучэньні


Амэрыканская падводная лодка прыбывае на ваенна-марскую базу ў порт Пусан, Паўднёвая Карэя, 13 кастрычніка 2017 году

Вайскоўцы ЗША і Паўднёвай Карэі 4 сьнежня пачынаюць найбуйнейшыя сумесныя вучэньні вайскова-паветраных сілаў Vigilant Ace над карэйскім паўвостравам з удзелам больш за 230 самалётаў.

Паведамляецца, што вучэньні працягнуцца да 8 сьнежня з прыцягненьнем каля за 12 тысяч вайскоўцаў, а таксама некалькіх амэрыканскіх зьнішчальнікаў-невідзімак F-22.

Вайскоўцы ЗША заявілі, што сумесныя вучэньні падвысяць гатоўнасьць і апэратыўны патэнцыял намаганьняў па забесьпячэньні міру і бясьпекі на Карэйскім паўвостраве.

Гэтыя пяцідзённыя манэўры Паўночная Карэя ўжо назвала «адкрытай поўнамаштабнай правакацыяй» супраць Паўночнай Карэі, якая можа «ў любы момант прывесьці да ядзернай вайны».

28 лістапада КНДР выпрабавала балістычную ракету, выклікаўшы чарговы віток напружанасьці ў адносінах са Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі ў рэгіёне.

Узброеныя сілы ЗША маюць каля 28 тысяч вайскоўцаў, якія дысьлякуюцца ў Паўднёвай Карэі для стрымліваньня агрэсіі Паўночнай Карэі.

XS
SM
MD
LG