Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты. Верасень 2017-га.

Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету, паведаміла 28 лістапада паўднёвакарэйскае навінавае агенцтва Yonhap.

Пасьля Пэнтагон паведаміў, што зафіксаваў «верагодны» запуск ракеты з КНДР.

Са спасылкай на паўднёвакарэйскага начальніка Генштабу Yonhap паведаміла, што ракета была запушчана ва «ўсходнім кірунку».

Аб тэхнічных характарыстыках ракеты пакуль няма інфармацыі. Невядома таксама, якую адлегласьць праляцела ракета і ці праляцела яна над тэрыторыяй Японіі, як іншыя балістычныя ракеты, запушчаныя раней сёлета.

У апошнія тыдні Пхэньян неаднаразова пагражаў працягам ракетных выпрабаваньняў.

Ваенныя крыніцы на востраве Гуам — амэрыканскай тэрыторыі ў заходняй частцы Ціхага акіяну — заявілі, што ракета, запушчаная Паўночнай Карэяй, «не ўяўляе непасрэднай пагрозы» для Гуама.

Папярэдняе ракетнае выпрабаваньне Пхэньян правёў у сярэдзіне верасьня. Паводле ацэнкі спэцыялістаў, ракета дасягнула вышыні каля 770 км і праляцела каля 3700 км. Яна прайшла над японскім востравам Хакайда перш чым зваліцца ў Ціхі акіян.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG