Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк павысіў банкаўскія нарматывы для замежнай валюты


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Ад 1 студзеня 2018 году Нацбанк Беларусі павышае нарматыў банкаўскіх адлічэньняў у фонд абавязковых рэзэрваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце з 15% да 17%.

Такімі захадамі Нацыянальны банк хоча стымуляваць дэдалярызацыю беларускай эканомікі.

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што людзі пачнуць здымаць свае валютныя дэпазыты. Колькасьць дэпазытаў у нацыянальнай валюце гэта не павялічыць — з прычыны вялікіх рызык дэвальвацыі беларускага рубля. Эканаміст лічыць, што такія зьмены пойдуць не на карысьць беларускаму рублю, бо паскорыцца адток даляраў з банкаўскай сыстэмы:

«Давер да беларускага рубля адным рашэньнем не стымулюеш, — кажа Яраслаў Раманчук. — Неабходны давер да нацыянальнага банку, ураду і палітычнага кіраўніцтва краіны».

Доля валютных укладаў у агульнай структуры дэпазытаў зьменшылася да 67,9% у кастрычніку 2017 году ў параўнаньні з 76,2% у студзені 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG