Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вонкавая дзяржаўная запазычанасьць Беларусі зноў вырасла. З пачатку году плюс 2,9 млрд даляраў


Валавая зьнешняя запазычанасьць Беларусі на душу насельніцтва, 2001–2017
Валавая зьнешняя запазычанасьць Беларусі на душу насельніцтва, 2001–2017

Паводле зьвестак Міністэрства фінансаў Беларусі, на 1 лістапада 2017 году дзяржаўная запазычанасьць краіны склала 41,9 млрд рублёў — на 13,3% больш, чым было на пачатак году. Вонкавая дзяржаўная запазычанасьць цяпер роўная 16,6 млрд даляраў — плюс 21,4% або 2,9 млрд даляраў да пачатку году.

За студзень-кастрычнік беларускія ўлады напазычалі 3,7 млрд даляраў, у тым ліку 1,4 млрд з разьмяшчэньня эўрааблігацыяў, 1,15 млрд ад ураду і банкаў Расеі, 0,8 млрд ад Эўразійскага фонду разьвіцьця. А аддалі за гэты час меней за 850 млн даляраў пазыкаў.

Пазыкавая нагрузка на беларускую эканоміку расьце, у жніўні яна пераваліла за 40% валавога ўнутранага прадукту. Зьнізіць ціск дзяржаўнай запазычанасьці на эканоміку не дазваляюць неэфэктыўныя прадпрыемствы, якія гамуюць тэмпы эканамічнага росту, мяркуюць экспэрты. Праз тое, што на абслугоўваньне запазычанасьці ідзе каля 10% выдаткаў дзяржаўнага бюджэту, дзяржаве даводзіцца скарачаць сацыяльныя выдаткі. Запазычанасьць ня столькі выплачваецца, колькі рэфінансуецца за кошт «пазыкаў на сплату запазычанасьцяў».

Валавая (дзяржаўная і прыватная) вонкавая запазычанасьць Беларусі расла значнымі тэмпамі ў 2007-2014 гадах, пасьля максымуму ў 4,3 тысячы даляраў на душу насельніцтва пачала спадаць, але ня надта хуткімі тэмпамі — на 1 ліпеня 2017 году кожны беларус быў вінны замежжу каля 4 108,8 даляра. З таго часу замежная дзяржаўная запазычанасьць вырасла на 500 млн даляраў, а наколькі вырасла валавая, яшчэ не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG