Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў пастанову аб пераносе працоўных дзён на 2018 год.
Паводле дакумэнту працоўныя дні ў 2018 годзе пераносяцца:
- з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня;
- зь пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка;
- з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка;
- з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка;
- з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня;
- з панядзелка 24 сьнежня на суботу 22 сьнежня;
- з панядзелка 31 сьнежня на суботу 29 сьнежня.
Арганізацыі маюць права пераносіць працоўныя дні іншым чынам адпаведна з заканадаўствам.