Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі Мінпрыроды, якіх зьбіраліся судзіць за перавышэньне ўлады, папрасілі Лукашэнку аб памілаваньні


Андрэй Каўтуха, архіўнае фота

Як піша рэсурс «Ежедневник», Андрэй Каўтуха і Сяргей Хрушчоў, былыя міністар і намесьнік міністра прыроды і навакольнага асяродзьдзя, якія амаль паўгода знаходзяцца пад сьледзтвам, падалі прашэньне ў Камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце Беларусі.

Экс-чыноўнікі прызналі сябе вінаватымі ў выстаўленых абвінавачаньнях і просяць вызваліць іх ад крымінальнай адказнасьці.

Пра адхіленьне Андрэя Каўтухі ад працы стала вядома ў пачатку чэрвеня. Тады ж стала вядома, што ў сакавіку КДБ і Дзяржкантроль выявілі факты «незаконнага атрыманьня бюджэтных сродкаў» НПЦ геалёгіі, якім Андрэй Каўтуха кіраваў да прызначэньня міністрам прыроды і навакольнага асяродзьдзя ў 2015 годзе. Андрэя Каўтуху і Сяргея Хрушчова абвінавацілі ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Паводле сьледзтва, незаконнымі дзеяньнямі экс-чыноўнікаў былі нанесеныя страты больш як на 1 мільён рублёў. Ім пагражала да 10 гадоў зьняволеньня.

У кастрычніку крымінальная справа Андрэя Каўтухі і Сяргея Хрушчова са Сьледчага камітэту была накіраваныя ў пракуратуру для далейшай перадачы ў суд, але да суду дагэтуль не дайшла. Цяпер стала вядома пра накіраваньне фігурантамі справы прашэньня аб памілаваньні. Закон гэта дазваляе, калі нанесеныя дзяржаве страты кампэнсавалі ў вызначаным сьледзтвам памеры, а таксама пры супрацоўніцтве абвінавачаных са сьледзтвам і шчырым раскаяньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG