Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністра прыроды адхілілі ад працы, праводзіцца праверка,— Tut.by


Андрэй Каўтуха (фота з афіцыйнага сайту Мінпрыроды)

Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўтуха нібыта адхілены ад працы, і праваахоўнікі праводзяць у дачыненьні яго праверку, паведамляе Tut.by са спасылкай на неназваныя крыніцы.

На сайце Мінпрыроды Каўтуха яшчэ пазначаны міністрам.

Паводле зьвестак парталу Tut.by, Каўтуха быў адхілены «на днях», але за што, ці затрыманы ён і ці заведзеная нейкая справа, невядома. Міністэрства прыроды сьцьвярджае, што «працуе ў штатным рэжыме», праваахоўнікі адмаўляюцца ад камэнтароў.

Tut.by зьвяртае ўвагу на тое, што ў сакавіку КДБ і Дзяржкантроль выявілі факты «незаконнага атрыманьня бюджэтных сродкаў» НПЦ геалёгіі, западозрылі чыноўнікаў у зрыве дзяржаўных праграмаў у абароне флёры і фаўны і пошуках каштоўных выкапняў.

Да 2015 году, калі Каўтуха быў прызначаны міністрам, ён быў генэральным дырэктарам НПЦ геалёгіі, да таго быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага геалягічнага цэнтру, раней — дырэктарам Беларускага геолягавыведнага інстытуту, у 2004-2010 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара дэпартамэнту геалёгіі пры Міністэрстве прыроды.

У прыёмнай міністэрства на пытаньне, дзе міністар, не адказваюць, пасылаюць да прэсавага сакратара, але тая таксама ня кажа нічога пра міністра, толькі камэнтуе: «Міністэрства працуе ў штатным рэжыме».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG