Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць міністра прыроды Беларусі заведзеная справа за службовы падлог


Андрэй Каўтуха
Андрэй Каўтуха

Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Андрэй Каўтуха адхілены ад працы, але не арыштаваны.

Сяргей Кабаковіч, прадстаўнік Сьледчага камітэту, пацьвердзіў Свабодзе інфармацыю аб адхіленні ад пасады міністра прыроды і аховы навольнага асяродзьдзя Андрэя Каўтухі. Кабаковіч сказаў, што міністар не арыштаваны, супраць яго і шэрагу іншых чыноўнікаў заведзеная справа за службовы падлог.

У сакавіку КДБ і Дзяржкантроль выявілі факты «незаконнага атрыманьня бюджэтных сродкаў» НПЦ геалёгіі, западозрылі чыноўнікаў у зрыве дзяржаўных праграмаў у абароне флёры і фаўны і пошуках каштоўных выкапняў.

Да 2015 году, калі Каўтуха быў прызначаны міністрам, ён быў генэральным дырэктарам НПЦ геалёгіі, да таго быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага геалягічнага цэнтру, раней — дырэктарам Беларускага геолягавыведнага інстытуту, у 2004-2010 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара дэпартамэнту геалёгіі пры Міністэрстве прыроды.

У прыёмнай міністэрства на пытаньне, дзе міністар, не адказваюць, пасылаюць да прэсавага сакратара, але тая таксама ня кажа нічога пра Каўтуху, толькі камэнтуе: «Міністэрства працуе ў штатным рэжыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG