Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя санкцыі ЗША супраць энэргетычнага і банкаўскага сэктараў эканомікі Расеі набылі моц


Набылі моц санкцыі супраць энэргетычнага і банкаўскага сэктараў эканомікі Расеі, якія былі накладзеныя на яе за агрэсію супраць Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША. Дэпартамэнт кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША апублікаваў абноўленую інструкцыю па ўжываньні зьвязаных з Украінай і Расеяй абмежаваньняў.

«Зьмены датычацца паправак да Дырэктывы 1 і Дырэктывы 2, зьвязаных з Украінай і Расеяй, якія былі прынятыя 29 верасьня 2017 году», — адзначылі ў амэрыканскім Міністэрстве фінансаў.

ЗША ўзмацнілі санкцыі супраць энэргетычнага і банкаўскага сэктараў эканомікі Расеі. Абмежаваньні ўводзяцца на ўмовы фінансаваньня расейскіх кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі з боку амэрыканскіх юрыдычных або фызічных асобаў, а таксама з тэрыторыі ЗША. Для такіх расейскіх кампаній з энэргетычнага сэктару тэрмін, на які ім могуць быць дадзеныя крэдыты, скароціцца да 60 дзён зь цяперашніх 90, а для падсанкцыйных кампаній з фінансавага сэктару — да 14 дзён зь цяперашніх 30.

Яшчэ раней, у жніўні, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Расеі. Дакумэнт, у прыватнасьці, абмяжоўвае максымальны памер інвэстыцыяў у нафтагазавыя праекты, а таксама дапускае ўвядзеньне пэрсанальных санкцыяў стасоўна расейцаў, якіх Вашынгтон лічыць датычнымі да кібэратакаў, карупцыі і парушэньня правоў чалавека.

Што трэба ведаць аб новым пакеце санкцыяў ЗША супраць Расеі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG