Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў закон аб увядзеньні санкцыяў супраць Расеі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб увядзенні санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

28 ліпеня законапраект аб узмацненьні санкцыяў у дачыненьні да Расеі ўхваліў Сэнат ЗША. Дакумэнт, у прыватнасьці, абмяжоўвае максымальны памер інвэстыцыяў у нафтагазавыя праекты, а таксама дапускае ўвядзеньне пэрсанальных санкцыяў стасоўна расейцаў, якіх Вашынгтон лічыць датычнымі да кібэратакаў, карупцыі і парушэньня правоў чалавека.

Акрамя гэтага, закон абмяжоўвае магчымасьці Трампа — цяпер прэзыдэнт ЗША ня зможа зьняць санкцыі з Расеі бяз згоды Кангрэсу.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раней заявіў, што Крэмль можа прыняць нейкія «меры ў адказ» у дачыненьні да ЗША. Пасьля гэтага Міністэрства замежных спраў Расеі запатрабавала скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў краіне.

Падпісаны сёньня Трампам закон таксама ўводзіць новыя санкцыі супраць Ірану і Паўночнай Карэі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG