Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэр «Дынама» пра чэмпіёнства БАТЭ: «Рука Капскага»


На стадыёне ў Барысаве падчас матчу БАТЭ (архіўнае фота).
На стадыёне ў Барысаве падчас матчу БАТЭ (архіўнае фота).

Галоўны трэнэр менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка пасьля перамогі над «Віцебскам» 4:1 у апошнім туры чэмпіянату Беларусі абрынуўся з крытыкай на кіраўніцтва барысаўскага БАТЭ.

Сталічны клюб фінішаваў ў лізе на другім месцы, хоць набраў з БАТЭ аднолькавую колькасьць пунктаў. БАТЭ ў апошнім туры на выезьдзе згуляў унічыю з «Гарадзеяй» 3:3.

Барысаўцы з 68 ачкамі сталі 14-кратнымі чэмпіёнамі Беларусі, тытул стаў для іх 12-м запар. У апошнім матчы БАТЭ задавальняла нічыя, аднак госьці да 79-й хвіліны саступалі з розьніцай два мячы і забілі чэмпіёнскі гол на 95-й хвіліне гульні.

Error rendering VK.

Спартовае выданьне «Прессбол» цытуе словы Гурэнкі на прэсавай канфэрэнцыі пра матч БАТЭ: «Першы мяч забіваюць з парушэньнем, б’юць чалавека ў сківіцу — і цішыня! Другі наогул рукой забіваюць! У аднаго была рука бога, у гэтага рука Капскага атрымліваецца. [Анатоль Капскі — старшыня праўленьня клюбу БАТЭ — РС]. Цяпер у нас нават такая прымаўка пайшла. Ужо прыпеўкі ведаеце, якія сьпяваюць. Ня ведаеце? Я таксама забыў».

Барысаўцы вырваліся на першае месца ў найвышэйшай лізе толькі перад апошнім турам.

10 лістапада апэляцыйны камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу перагледзеў ранейшае рашэньне ў гэтак званай «справе Верамко» ды пастанавіў вярнуць барысаўскаму клюбу 3 балы за ануляваную раней вераснёўскую перамогу супраць «Слуцку».

«Ганьба чэмпіянату». Як банкаўская квітанцыя можа пазбавіць БАТЭ чэмпіёнства і ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG