Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі назваў высылку беларускага дыплямата з Украіны «абсалютна беспадстаўнай»


МЗС Беларусі

«Расцэньваем рашэньне ўкраінскага боку аб высылцы дыплямата амбасады Беларусі ва Ўкраіне як абсалютна беспадстаўнае. Выказваем жаль у зьвязку з гэтым непрыязным крокам Кіева», — гаворыцца на сайце МЗС Беларусі.

Пра высылку беларускага дыплямата паведаміла 21 лістапада прэсавы сакратар МЗС Украіны Мар’яна Беца.

«У сувязі з тым, што беларускі бок абвясьціў „пэрсонай нон-грата“ і выслаў украінскага дыплямата, Украіна, кіруючыся прынцыпам узаемнасьці, таксама выслала беларускага дыплямата з краіны», — адзначыла прадстаўніца МЗС Украіны.

Прозьвішча беларускага дыплямата не ўдакладняецца.

25 кастрычніка зь Беларусі быў высланы першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Менску Ігар Скварцоў. 20 лістапада на брыфінгу прэсавы сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын паведаміў, што Скварцоў быў абвешчаны ў Беларусі «пэрсонай нон-грата». Па інфармацыі беларускага КДБ, Ігар Скварцоў — супрацоўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Ён нібыта каардынаваў дзейнасьць Паўла Шаройкі, які быў акрэдытаваны як журналіст і затрыманы 25 кастрычніка па падазрэньні ў шпіянажы (артыкул 358 Крымінальнага кодэксу).

Абвінавачаных у шпіянажы ўкраінца і беларуса могуць абмяняць, — былы намесьнік старшыні СБУ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG