Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыўныя групы на мясцовыя выбары трэба зарэгістраваць да 14 сьнежня


Дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў неабходна прадставіць не пазьней за 14 сьнежня, паведамляе БЕЛТА.

Адзін са спосабаў вылучыць кандыдата ў дэпутаты — праз ініцыятыўную групу, якая зьбірае подпісы. У яе мусіць уваходзіць ад 3 да 10 чалавек. Ініцыятыўная група мае быць зарэгістраванай тэрытарыяльнай, акруговай выбарчай камісіяй. Дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы неабходна прадставіць не пазьней за 14 сьнежня.

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць 18 лютага. Тэрміны вылучэньня кандыдатаў — з 10 сьнежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Пэрыяд перадвыбарчай агітацыі працягнецца да 18 лютага.

Яшчэ да абвяшчэньня даты мясцовых выбараў дэмакратычныя сілы Беларусі перадалі ў Цэнтральную выбарчую камісію свае прапановы аб зьмяненьні правілаў выбраньня дэпутатаў. Дакумэнт распрацавалі юрысты на падставе прапаноў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. Пад ім падпісаліся прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных палітычных арганізацыяў Беларусі. Аднак улады іх праігнаравалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG