Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін разглядае магчымасьць вяртаньня ў кіраўніцтва БСДП «Грамада»


Затрыманьне Аляксандра Казуліна падчас выбарчай кампаніі 2006 году.
Затрыманьне Аляксандра Казуліна падчас выбарчай кампаніі 2006 году.

Выбары старшыні партыі пройдуць у сярэдзіне сакавіка 2018 году.

Аб тым, што Аляксандар Казулін можа вярнуцца ў палітыку, паведамляе старшыня менскай абласной арганізацыі «Грамады» Аляксандар Абрамовіч. «Я вёў асабістыя размовы з Казуліным з гэтай нагоды. Пакуль ён не даў канчатковага адказу. Для Казуліна важна, каб партыя прынесла яму прабачэньні за яго выключэньне з кіраўніцтва ў момант, калі ён зьяўляўся палітвязьням і сядзеў у турме», — цытуе Абрамовіча агенцтва БелаПАН.

Аляксандар Казулін у сакавіку 2006 года балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Беларусі. У ліпені 2006 года быў прысуджаны да пяці з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве, памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні 2008 года. У 2005-2008 гадах Казулін быў лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». У жніўні 2008 года яго абралі ганаровым старшынёй партыі. Пасьля вызваленьня з-пад варты актыўна палітыкай не займаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG