Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Гішпаніі заявілі аб умяшальніцтве расейскіх хакераў у каталёнскі крызіс


Пра гэта паведамілі сьпікер гішпанскага ўраду Іньніга Мэндэс дэ Віга і міністар абароны Марыя Далёрэс дэ Коспэдаль.

Паводле выданьня El Pais, урад Гішпаніі зафіксаваў шмат паведамленьняў і дзеяньняў у сацыяльных сетках, якія ажыцьцяўляліся з тэрыторыі Расеі. Адзначаецца, што хакеры актыўна публікуюць фэйкі і іх колькасьць значна павялічылася з моманту пачатку крызісу ў Каталёніі.

9 лістапада Канстытуцыйны суд Гішпаніі адмяніў аднабаковую дэклярацыю незалежнасьці Каталёніі, зацьверджаную парлямэнтам аўтаноміі 27 кастрычніка. Шэрагу афіцыйных асобаў Каталёніі прад’яўленыя абвінавачваньні ва злоўжываньні ўладай, яны ўзятыя пад варту. Прэзыдэнт Каталёніі Карлэс Пудждэмон знаходзіцца ў Бэльгіі, праваахоўныя органы якой не арыштавалі яго, нягледзячы на эўрапейскі ордэр аб арышце, выдадзены Мадрыдам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG