Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: пра «збор біяматэрыялаў расейцаў» Пуціну паведамілі спэцслужбы


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

У Крамлі сьцьвярджаюць, што збор «біялягічных матэрыялаў расіян», пра які напярэдадні заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, — гэта інфармацыя ад спэцслужбаў краіны.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітры Пяскоў дадаў, што зборам «біяматэрыялаў» нібыта займаюцца нейкія «прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і іншых органаў». «Такія выпадкі былі зафіксаваныя, і ў спэцыяльных службаў, натуральна, і ў прэзыдэнта гэтая інфармацыя ёсьць», — заявіў Пяскоў. Пра якія менавіта арганізацыях і «органы» ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.

30 кастрычніка на сустрэчы з чальцамі Савету па правах чалавека Пуцін заявіў, што некаторыя замежныя арганізацыі нібыта зьбіраюць біялягічныя «ўзоры грамадзян» Расеі. Прэзыдэнт не патлумачыў, пра што менавіта ідзе гаворка, аднак дадаў: «Мы — такі вось аб’ект вельмі вялікай цікавасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG