Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Хтосьці мэтанакіравана зьбірае біяматэрыял расейцаў


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на пасяджэньні рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека заявіў, што нехта з невядомымі мэтамі зьбірае біяматэрыял расейцаў па ўсёй краіне.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости».

Падчас пасяджэньня дырэктар Расейскага грамадзкага інстытуту выбарчага права Ігар Барысаў распавёў, што нейкія асобы з дапамогай сыстэмы відэаназіраньня зьбіраюць выявы расейскіх грамадзян з невядомымі мэтамі.

«Але выявы — гэта ладна. Вы ведаю, што біялягічны матэрыял зьбіраецца па ўсёй краіне Прычым па розных этнасах і людзях, якія пражываюць у розных геаграфічных кропках Расейскай Фэдэрацыі? Вось гэта навошта робяць? Прычым, робяць мэтанакіравана і прафэсійна. Мы такі вось абʼект вельмі вялікая зацікаўленасьці» — сказаў Пуцін.

Расейскае агенцтва зьвяртае ўвагу на тое, што ў сярэдзіне ліпеня на сайце дзяржаўных закупак ЗША быў апублікаваны кантракт, у якім сказана, што вучэбнае авіяцыйнае камандаваньне ВПС ЗША зацікаўленае ў пакупцы 12 узораў РНК і 27 узораў сынавіяльнай абалонкі, якая выпрацоўвае неабходную для працы суставаў сынавіяльную вадкасьць. Заяўкі на тэндэр прымаліся да 27 ліпеня.

«Усе ўзоры сьвежазамарожанай сынавіяльной абалонкі здаровага чалавека і рыбанукляінавай кіслаты здаровага чалавека павінны быць расейскага/эўрапеоіднага паходжаньня» — гаварылася ў кантракце.

Узоры донараў з Украіны не прымаліся.

У кантракце не ўдакладнялася, навошта ВПС ЗША спатрэбіўся біяматэрыял расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG