Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Стужынская: стварэньне жаночай партыі зойме сама меней год


Ніна Стужынская
Ніна Стужынская

З моманту першага паседжаньня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Жаночая альтэрнатыва» прайшло паўгода. Аднак дагэтуль партыя не спрабавала зарэгістравацца. Ініцыятарка праекту гісторык Ніна Стужынская расказала Свабодзе аб прычынах «бязьдзеяньня».

«Аргкамітэт зрабіў акцэнт на сацыяльных праектах. Трэба далучыць да стварэньня партыі як мага болей людзей. А іх можна прыцягнуць толькі справамі. Таму гэтым і займаемся, адначасова прыглядаемся да жанчын, хто зь іх гатовы падтрымаць ідэю стварэньня партыі, — гаворыць Ніна Стужынская. — Ужо месяц ладзім акцыю „Разам — супраць раку малочнай залозы“. 28 кастрычніка правялі вялікую сустрэчу з анколягамі з Бараўлянаў. Абмяркоўвалі найперш праблемы псыхалягічнай дапамогі хворым жанчынам».

Ініцыятарка стварэньня «Жаночай альтэрнатывы» кажа, што, магчыма, у стварэньні новай партыі не было б патрэбы, калі б не сытуацыя ў сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», дзе для яе «шмат незразумелага».

«Заяўляюць аб выхадзе з партыі цэлыя арганізацыі. А там шмат жанчын. Я сама шмат гадоў таму прычынілася да сацыял-дэмакратыі, да гэтай партыі, і мне шкада, што так адбываецца. Таму спадзяюся, што некаторыя жанчыны, якім там цяпер няўтульна, пяройдуць да нас», — кажа суразмоўца.

Паводле Стужынскай, стварэньне партыі патрабуе шмат арганізацыйнай працы.

«Калі мы заявілі пра свой намер, а дакладней, пра аднаўленьне ідэі жаночага палітычнага руху, то высьветлілася, што ў нас мала валодаюць такой мэтодыкай. Таму мы далі сабе адзін год на тое, каб усё зрабіць і забясьпечыць тую колькасьць жанчын, якая патрэбна для стварэньня палітычнай партыі», — дадае яна.

«Палітыка мужчын жорсткая». «Пэнсіянэркі гуляюць у палітыку» — спрэчка пра жаночую партыю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG