Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі ня будзе фінансаваць кампанію Сабчак


Агітацыйны плякат Ксеніі Сабчак
Агітацыйны плякат Ксеніі Сабчак

Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі «ЮКАС» і заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што ня бачыць сэнсу ў фінансаваньні выбарчай кампаніі Ксеніі Сабчак.

Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

​«Фінансаваць кампанію Ксеніі Сабчак я ня буду. Я лічу, гэта выбары бяз выбару, таму сэнсу ў тым, каб фінансаваць такую кампанію, ніякага няма», — сказаў Хадаркоўскі ў відэазвароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook.

Пры гэтым Хадаркоўскі, адмоўна адказаў на пытаньне, ці зьяўляецца Сабчак «крэатурай Крамля».

«Сабчак грае тую палітычную гульню, якую ёй дазваляюць граць. Сапраўды гэтак жа, як і ўсе палітыкі на сёньняшнім расейскім палітычным прасторы граюць тую гульню, якую ім дазваляюць. У той момант, калі яны выходзяць за акрэсьленыя ім мяжы, яны аказваюцца ў турме », — растлумачыў Хадаркоўскі.

На першай пасьля абвяшчэньня пра намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі прэс-канфэрэнцыі Сабчак заявіла, што гатовая ўкласьці ў кампанію ўласныя сродкі, акрамя таго, у яе ўжо ёсьць дамоўленасьці з бізнэсоўцамі.

«Я багаты чалавек, у мяне ёсьць рахункі. Я гатовая ўкласьці частку сваіх грошай. Я атрымліваю грошы ад сэмінараў, гэта вялікія грошы, якія я буду траціць на кампанію», — распавяла яна.

Ксенія Сабчак
Ксенія Сабчак

Сабчак дадала, што «пакуль не гатовая» назваць «канкрэтную суму», таму што яе ня ведае.

«Але я арыентуюся на бізнэсоўцаў, зь якімі ў мяне ўжо ёсьць дамоўленасьці», — падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG