Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць расейцаў — 90% — ня сталі б галасаваць за Ксенію Сабчак на выбарах прэзыдэнта Расеі. Дапускаюць такую магчымасьць — 9 адсоткаў расейскіх выбаршчыкаў, вынікае з дадзеных кастрычніцкага апытаньня «Левада-цэнтра», якія публікуе газэта «Ведомости».

Электаральны рэйтынг Сабчак, паводле ацэнак сацыёлягаў, не перавышае аднаго працэнта. У той жа час рэйтынг апазыцыянэра Аляксея Навальнага вырас да 1,8 працэнта і па гэтым паказчыку ён абагнаў лідэра КПРФ Генадзя Зюганава (1,7 працэнта). Паводле дасьледаваньня, за дзеючага кіраўніка дзяржавы Ўладзіміра Пуціна прагаласавалі б 66 працэнтаў тых, хто гатовы прыняць удзел у выбарах. На другім месцы — лідэр ЛПДР Уладзімір Жырыноўскі з рэйтынгам 3 адсоткі.

Тэлевядучая Ксенія Сабчак 18 кастрычніка афіцыйна абвясьціла пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG