Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак адмовіцца ад жорсткай крытыкі Пуціна


Ксенія Сабчас
Ксенія Сабчас

Ксенія Сабчак адмовіцца ад жорсткай крытыкі прэзыдэнта Расеі падчас перадвыбарнай кампаніі. Праблема ня ў Пуціне, а «ў нас саміх», растлумачыў РБК палітычны экспэрт штаба тэлевядучай Станіслаў Бялкоўскі.

Ксенія Сабчак падчас выбарчай кампаніі ня мае намеру крытыкаваць асабіста Ўладзімера Пуціна. Гэта яе ўласнае, ужо прынятае рашэньне, распавёў РБК галоўны палітычны экспэрт штаба тэлевядучай Станіслаў Бялкоўскі.

«Яна (Сабчак) ня будзе крытыкаваць яго асабіста. Яна будзе агучваць тэзы, выступіць з праграмай, якая зьяўляецца антыпуцінскай па сваёй сутнасьці», — растлумачыў Бялкоўскі.

Наяўнасьць такой праграмы — гэта і ёсьць факт крытыкі, лічыць экспэрт штаба Сабчак.

Станіслаў Бялкоўскі
Станіслаў Бялкоўскі

«Увязваючыся ў палеміку на тэму „што зрабіў Пуцін“, мы забываем на галоўнае — а што, уласна, прапануем мы самі? Мы павінны растлумачыць народу, што праблема ня ў Пуціне, а ў нас саміх, у нашых мазгах і стэрэатыпах. Наша рабства стварыў ня Пуцін, а мы самі», — лічыць Бялкоўскі.

Прозьвішча Пуціна ў кампаніі будзе гучаць, але ў нэўтральным кантэксьце — як прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, выбранага ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, удакладніў ён.

Агітацыйны плякат Ксеніі Сабчак
Агітацыйны плякат Ксеніі Сабчак

«На мой погляд, адмова ад жорсткай крытыкі прэзыдэнта — самае правільнае ў кампаніі апазыцыйнага кандыдата. Па-першае, гэта дэпуцінізуе наш мозг, па-другое, сьведчыць пра высокі маральны ўзровень кандыдата », — кажа экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG