Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгенія Пастарнак: «Закрываць гімназіі — гэта калясальная дурасьць»


Гімназія №36 імя Івана Мележа ў Гомлі
Гімназія №36 імя Івана Мележа ў Гомлі

У Міністэрстве адукацыі Беларусі сьцьвярджаюць, што гімназіі закрываць ня будуць, але адменяць экзамэны для паступленьня туды пасьля чацьвёртай клясы.

Пра гэта сказала парталу TUT.BY прэс-сакратар міністэрства Людміла Высоцкая. Паводле ейных словаў, міністар адукацыі Ігар Карпенка ўжо прыняў рашэньне наконт гімназій, а пытаньне адмены экзамэнаў пасьля чацьвёртай клясы цяпер вырашаюць на заканадаўчым узроўні.

«Гімназіі застануцца як установы адукацыі. Але адмяняем экзамэны пасьля чацьвёртай клясы. Уступных экзамэнаў у пятую клясу ня будзе. Няхай людзі не марнуюць грошы і не рыхтуюцца», — паведаміла прадстаўніца міністэрства.

Міністар адукацыі Ігар Карпенка
Міністар адукацыі Ігар Карпенка

Паступаць у гімназіі дзеці будуць па тэрытарыяльнай прыкмеце, то бок па прапісцы.

«Сёньня ў шматлікіх бацькоў ёсьць памылковая думка, што ў гімназіях нешта вывучаецца на павышаным узроўні параўнальна са звычайнымі школамі. Адрозьненьні мінімальныя», — сказала Людміла Высоцкая.

Ад звычайных школ гімназіі будуць адрозьнівацца праграмай пасьля дзявятай клясы.

«Пасьля дзявятай клясы будзе незалежны экзамэн, і вось тады ўжо будзе паступленьне ці ў гімназію, ці далей. Або гімназія, або школа базавая, або прафтэхвучылішчы», — сказалі TUT.BY ў міністэрстве.

На пачатку кастрычніка гэтага году віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выказаўся за скасаваньне ўступных экзамэнаў у гімназіі пасьля чацьвёртых клясаў. У жніўні з такой прапановай выступіў міністар адукацыі.

«Гэта ўсё роўна зьнішчэньне гімназіі»

Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак 24 кастрычніка выступіла з адкрытым лістом да міністра адукацыі Ігара Карпенкі, у якім заклікала не закрываць гімназіі ў краіне.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Яўгенія Пастарнак пракамэнтавала сёньняшнія тлумачэньні Міністэрства адукацыі.

«Гэта ўсё роўна зьнішчэньне гімназіяў. Фізычна яны застануцца навучальнымі ўстановамі. Але замест таго, каб звычайныя школы падцягнуць да ўзроўню гімназіі, яны гімназію апускаюць на ўзровень звычайных школ. То бок мы раўняемся па самым слабым, па горшым. Бо адбору дзяцей ня будзе, калі яны адмяняюць экзамэны. І калі ў гімназію набіраюць „па прапісцы“, то тады яны нічым не адрозьніваюцца ад звычайнай школы», — кажа Пастарнак.

Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак. Фота зь яе старонкі ў Facebook
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак. Фота зь яе старонкі ў Facebook

Ці можа грамадзкасьць паўплываць на тое, каб захаваць гімназіі ў Беларусі? Паводле Яўгеніі Пастарнак, пытаньне гімназій для міністра адукацыі — гэта пытаньне прынцыпу.

А супраць дэманстрацыі сілы лёгіка бясьсільная

«То бок ён вырашыў паказаць, хто ў доме гаспадар, стукнуць кулаком. І насуперак усяму, насуперак здароваму сэнсу, насуперак думцы грамадзтва зрабіць менавіта так. Маўляў, я міністар, я сказаў, я зраблю. Я ня ведаю, што з гэтым можна зрабіць. Напэўна, трэба шумець, выказваць грамадзкую думку. Але гэта такая дэманстрацыя сілы. А супраць дэманстрацыі сілы лёгіка бясьсільная. Закрываць гімназіі — гэта калясальная дурасьць. Гэта дзікая шкода, у тым ліку ў грашах. Бо на платных курсах грошай страцяць больш, чым зэканомяць на заробках настаўнікаў. Гэта будзе мізэрная эканомія на фоне вялікіх страт», — падсумавала суразмоўца.

У Польшчы таксама ліквідавалі гімназіі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG