Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Традыцыйнае шэсьце на Дзяды ў Курапаты заплянаванае на 5 лістапада


Архіўнае фота. Шэсьце на Дзяды ў Курапаты, 30 кастрычніка 2016 году
Архіўнае фота. Шэсьце на Дзяды ў Курапаты, 30 кастрычніка 2016 году

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку ў менскія гарадзкі і абласны выканкамы на правядзеньне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсьця ад гадзіньнікавага заводу «Прамень» у Менску і мітынгу ў Курапатах.

Акцыя ўшанаваньня памяці бязьвінных ахвяраў сталінскага рэжыму прымеркаваная да восеньскага дня ўшанаваньня продкаў — Дзядоў.

Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі піку сталінскага тэрору 1937 году.

Дзяды штогод адзначаюцца 2 лістапада. Раней у Беларусі гэты дзень быў выходны. Аляксандар Лукашэнка сваім указам ад 26 сакавіка 1998 году ўстанавіў 2 лістапада Дзень памяці, аднак ён не зьяўляецца выходным.

Курапаты. Асноўнае

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG