Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Замест галавы чарапная каробка»: былы кіраўнік МЗС Расеі адказаў на абразы Пуціна

Андрэй Козыраў, першы міністар замежных справаў постсавецкай Расеі.
Андрэй Козыраў, першы міністар замежных справаў постсавецкай Расеі.

Былы кіраўнік МЗС Расеі Андрэй Козыраў жорстка скрытыкаваў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў адказ на абразьлівыя заўвагі на свой адрас.

На пасяджэньні клюбу «Валдай» у Сочы прафэсар з Таліну распавёў прысутным пра сустрэчу Козырава з Рычардам Ніксанам (былым прэзыдэнтам ЗША). На сустрэчы, якая адбылася ў пачатку 1990-х гадоў, Козыраў, па словах прафэсара, нібыта сказаў, што «ў Расеі няма нацыянальных інтарэсаў, а ёсьць толькі агульначалавечыя інтарэсы». Уладзімір Пуцін на гэта адрэагаваў словамі, што ў былога кіраўніка расейскага МЗС «няма галавы, а толькі чарапная каробка».

Андрэй Козыраў, першы міністар постсавецкай Расеі (з кастрычніка 1990 па студзень 1996 гадоў), у спэцыяльным камэнтары для выданьня The Insider на гэта адказаў:

«Ніксану я казаў тое ж, што і іншым. Нацыянальныя інтарэсы Расеі, як і іншых дэмакратый, у прынцыпе адпавядаюць агульначалавечым. І мы стваралі СНД, не ваявалі з брацкай Украінай, сябравалі з найбольш разьвітымі краінамі Эўропы і Амэрыкі, не былі пад санкцыямі. Расейцы не паміралі, ваюючы на баку дыктатара ў Сырыі. [...] Інтарэсы Расеі процілеглыя інтарэсам рэжыму, у лідэраў якога чарапная каробка павернутая назад, у КДБ», — сказаў Козыраў выданьню The Insider.

Андрэй Козыраў быў міністрам замежных справаў Расеі з 11 кастрычніка 1990 году па 5 студзеня 1996 году.

XS
SM
MD
LG