Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон: «Дыпляматыя з Пхэньянам працягнецца да першай бомбы»


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан паспрабаваў зьмякчыць нэгатыўнае ўражаньне, якое склалася ў публікі наконт яго адносін з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

Выступаючы ў эфіры тэлеканалу CNN, Тылерсан заявіў, што Трамп даў яму яснае даручэньне працягваць дыпляматычную працу на паўночнакарэйскім кірунку. Дыпляматыя працягнецца да першай бомбы, заявіў Тылерсан, спасылаючыся на размову з Трампам.

Раней прэзыдэнт ЗША напісаў у Твітэры пра дзяржсакратара Тылерсана, што той дарма траціць час на перамовы з «маленькім чалавекам-ракетай» — такую мянушку даў Трамп паўночнакарэйскаму лідэру Кім Чэн Ыну.

У апошнія месяцы адносіны ЗША з Пхэньянам рэзка пагоршыліся. Прэзыдэнт Трамп неаднаразова пагражаў Паўночнай Карэі самымі цяжкімі для яе наступствамі, калі яна ня спыніць выпрабаваньні балістычных ракет і ня спыніць работы ў галіне ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG