Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША абверг, што абазваў Трампа ёлупнем і што зьбіраўся ў адстаўку


Рэкс Тылерсан

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў у сераду, што ня думаў пра адстаўку і што заўсёды быў настроены на супрацоўніцтва з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Тылерсан выступіў з такой заявай пасьля таго, як тэлеканал NBC паведаміў, што запатрабавалася ўмяшаньне віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, каб угаварыць Тылерсана не падаваць у адстаўку з-за напружаньня паміж ім і прэзыдэнтам ЗША.

Прычынай ахалоджаньня паміж Трампам і Тылерсанам называлі іх рознагалосьсі адносна зьнешняй палітыкі ЗША, у тым ліку адносна Ірану і Катару. Паводле крыніцаў NBC, Тылерсан нават назваў Трампа «ёлупнем». Днямі прэзыдэнт ЗША параіў Тылерсану «не марнаваць упустую» сваю энэргію ў дачыненьні да Паўночнай Карэі — пасьля таго, як Тылерсан вярнуўся зь няпростых перамоваў у Кітаі, дзе абгаворваў магчымыя варыянты ціску на КНДР.

Прэс-сакратар Белага Дому адмовіўся камэнтаваць інфармацыю NBC і абверг, што Тылерсан ужываў абразьлівыя словы на адрас прэзыдэнта ЗША.

XS
SM
MD
LG