Забарона ўступае ў сілу з 17 кастрычніка 2017 году і тычыцца новых купюр — 200 расейскіх рублёў, якія былі прэзэнтаваныя ў чацьвер, «вэртыкальнай» сувэнірнай банкноты 100 рублёў, выпушчанай у 2015 годзе, а таксама іншых манэтаў і банкнотаў, калі на іх будзе фігураваць анэксаваны Расеяй Крым.
Нацбанк Украіны забараніў банкам, а таксама іх філіялам і аддзяленьням весьці любыя касавыя разьлікі гэтымі купюрамі, а таксама абменьваць іх на іншую валюту.
«Забарона распаўсюджваецца таксама на апэрацыі, якія выконваюцца пры куплі і продажы наяўнай замежнай валюты паміж банкамі», — падкрэсьліваюць у Нацбанку.
Абмежаваньні пашыраюцца ня толькі на банкі, але і на кампаніі, якія займаюцца фінансавымі пераводамі. Ім, а таксама «Укрпочце» забараняецца прымаць і выдаваць наяўныя грошы «крымскімі» купюрамі і манэтамі.