Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея замацоўвае анэксію Крыму карцінкамі на грашовых купюрах


Старшыня Цэнтральнага банку Расеі Эльвіра Набіуліна
Старшыня Цэнтральнага банку Расеі Эльвіра Набіуліна

Старшыня Цэнтральнага банку Расеі Эльвіра Набіуліна і генэральны дырэктар расейскай кампаніі «Гознак» Аркадзій Трачук падчас прэс-канферэнцыі ў агенцтве ТАСС прадставілі новыя банкноты наміналам 200 і 2000 расейскіх рублёў.

Прэзэнтацыя купюр праходзіла у фармаце тэлемоста Масква — Уладзівасток — Севастопаль.

Новыя банкноты павінны паступіць у абарачэньне да канца 2017 года.

ТАСС паведамляе, што сымбалі для новых банкнот абраныя ў выніку адкрытага галасаваньня па ўсёй Расеі. На 200-рублёвай купюры будуць намаляваныя Херсанэс Таўрыйскі ў Крыме і помнік затопленым караблям у Севастопалі, на банкноце наміналам 2000 расейскіх рублёў — касмадром «Усходні» і мост на востраў Рускі ва Ўладзівастоку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG