Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Казакевіча ў турме завялі крымінальную справу за спробу забойства супрацоўніка калёніі


Belarus - Trial on a case of Uladz Kazakevich accused on attack with a chain saw in the trade center and murder, Minsk, 20Feb2016
Belarus - Trial on a case of Uladz Kazakevich accused on attack with a chain saw in the trade center and murder, Minsk, 20Feb2016

Асуджаны за напад з бэнзапілой у Менску Ўладзіслаў Казакевіч самаробным нажом параніў аднаго з кантралёраў у галаву.

Як паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту, УСК Магілёўскай вобласьці завяло крымінальную справу паводле ч.1 арт. 14, п. 1, 10 і 16 ч.2 арт. 139 КК (замах на забойства дзьвюх асобаў у сувязі з ажыцьцяўленьнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней учыніла забойства).

На першапачатковым этапе сьледствам устаноўлена, што 12 кастрычніка каля 10.40 у калёніі асуджанага Казакевіча вывелі з камэры для агляду і далейшай прагулкі, каб праверыць апэратыўную інфармацыю аб наяўнасьці забароненых прадметаў.

Пры правядзеньні праверкі асуджанага з дапамогай мэталядэтэктара аказалася, што ў ягоным левым рукаве знаходзіцца мэталічны прадмет. Пасьля каманды кантралёра «Заставацца ў становішчы для агляду» Казакевіч выхапіў зь левага рукава нож, якім спрабаваў нанесьці ўдар у грудзі аднаму з супрацоўнікаў калёніі.

Апошні ўжыў прыёмы самаабароны, аднак зьняволены пасьпеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму колатыя раны галавы. Дзеяньні Казакевіча былі спыненыя супрацоўнікамі калёніі. Пацярпелы шпіталізаваны.

На допыце Казакевіч заявіў, што хацеў забіць начальніка калёніі, каб адпомсьціць за прымяненьне да яго дысцыплінарных пакараньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG