Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочацца быць падобнай да ўкраінцаў». Чаму беларусы прыйшлі на курсы ўкраінскай мовы

6 кастрычніка ў Менску пачаліся заняткі ўкраінскай мовы.

Свабода пагутарыла зь першымі наведнікамі.

Паказаць яшчэ

Натальля, супрацоўніца дзяржаўнага радыё «Я даўно хацела пайсьці на ўкраінскую мову. Знайсьці курсы, запісацца. Цудоўная мова, вельмі падобная да беларускай. Я калі ўбачыла аб’яву, то адразу патэлефанавала. Была адной зь першых. І вельмі рада, што пачынаю сёньня вучыць. Што змагу ўкраінскія творы чытаць у арыгінале. Сяброў у мяне шмат ва Ўкраіне, хачу зь імі размаўляць на іх мове. Вельмі рада, вельмі ўзьняты настрой у мяне. Я і цяпер разумею ўкраінскую, мы з бацькамі дома глядзім украінскае тэлебачаньне. Але сама пакуль не гавару па-ўкраінску».
1

Натальля, супрацоўніца дзяржаўнага радыё

«Я даўно хацела пайсьці на ўкраінскую мову. Знайсьці курсы, запісацца. Цудоўная мова, вельмі падобная да беларускай. Я калі ўбачыла аб’яву, то адразу патэлефанавала. Была адной зь першых. І вельмі рада, што пачынаю сёньня вучыць. Што змагу ўкраінскія творы чытаць у арыгінале. Сяброў у мяне шмат ва Ўкраіне, хачу зь імі размаўляць на іх мове. Вельмі рада, вельмі ўзьняты настрой у мяне. Я і цяпер разумею ўкраінскую, мы з бацькамі дома глядзім украінскае тэлебачаньне. Але сама пакуль не гавару па-ўкраінску».

Алена, эканаміст «Украінская — мая родная мова, але я на ёй не размаўляю. Я ўкраінка, жыву ў Менску, а размаўляю, на жаль, па-руску. Бацька быў вайскоўцам, мы доўга жылі ў Расеі. Потым сюды пераехалі, жывём тут. Я ніколі раней не вучыла ўкраінскую. Зараз Расея паводзіць сябе ня вельмі прыгожа. Верагодна, падзеі апошніх гадоў мяне падштурхнулі вывучыць украінскую мову. У тым ліку».
2

Алена, эканаміст

«Украінская — мая родная мова, але я на ёй не размаўляю. Я ўкраінка, жыву ў Менску, а размаўляю, на жаль, па-руску. Бацька быў вайскоўцам, мы доўга жылі ў Расеі. Потым сюды пераехалі, жывём тут. Я ніколі раней не вучыла ўкраінскую. Зараз Расея паводзіць сябе ня вельмі прыгожа. Верагодна, падзеі апошніх гадоў мяне падштурхнулі вывучыць украінскую мову. У тым ліку».

Кацярына, апэратар кампутарнага набору «Мая маці з Палесься. Яна не ўкраінка, але размаўляе на такім дыялекце. Ён вельмі да ўкраінскай падобны. І мне заўсёды было цікава вывучыць украінскую. Вось зьявілася магчымасьць, вырашыла скарыстацца. А па-другое, мне заўсёды падабаўся ўкраінскі характар, тэмпэрамэнт. Украінцы вельмі цікавыя людзі, ня сумныя. Не даюць сябе крыўдзіць. Магчыма, вывучаючы іх мову, я стану бліжэй да іх. Ці буду карыстацца ўкраінскай мовай? Пакуль ня ведаю. Але, ва ўсякім разе, хачу вывучыць».
3

Кацярына, апэратар кампутарнага набору

«Мая маці з Палесься. Яна не ўкраінка, але размаўляе на такім дыялекце. Ён вельмі да ўкраінскай падобны. І мне заўсёды было цікава вывучыць украінскую. Вось зьявілася магчымасьць, вырашыла скарыстацца. А па-другое, мне заўсёды падабаўся ўкраінскі характар, тэмпэрамэнт. Украінцы вельмі цікавыя людзі, ня сумныя. Не даюць сябе крыўдзіць. Магчыма, вывучаючы іх мову, я стану бліжэй да іх. Ці буду карыстацца ўкраінскай мовай? Пакуль ня ведаю. Але, ва ўсякім разе, хачу вывучыць».

Іна, лягапэд «Чаму на курсы прыйшла? Таму што лічу, што Беларусь і Ўкраіна — гэта пабрацімы і дзьве дзяржавы, якія складаюць адно цэлае. Я з украінскай мовай ужо сутыкалася. Езьдзіла на чэмпіянат Эўропы па футболе ў 2012 годзе. Я там па-беларуску гаварыла, а мяне за польку прымалі. А хочацца, каб і я разумела, і мяне. Кіеў люблю, музыку ўкраінскую. „Акіян Эльзы“ магу сьпяваць. Таму і прыйшла сюды. Хачу свабодна валодаць украінскай мовай».
4

Іна, лягапэд

«Чаму на курсы прыйшла? Таму што лічу, што Беларусь і Ўкраіна — гэта пабрацімы і дзьве дзяржавы, якія складаюць адно цэлае. Я з украінскай мовай ужо сутыкалася. Езьдзіла на чэмпіянат Эўропы па футболе ў 2012 годзе. Я там па-беларуску гаварыла, а мяне за польку прымалі. А хочацца, каб і я разумела, і мяне. Кіеў люблю, музыку ўкраінскую. „Акіян Эльзы“ магу сьпяваць. Таму і прыйшла сюды. Хачу свабодна валодаць украінскай мовай».

Ягор, супрацоўнік друкарні «Мне вельмі падабаецца Ўкраіна. Я там часта бываю. Таму вось зьявілася жаданьне неяк больш блізка пазнаёміцца з украінскай мовай. Думаю, на курсах будзе яшчэ інфармацыя і акрамя мовы, па культуры ці гісторыі. Увогуле Ўкраіна — гэта такое месца, куды прыяжджаеш і адчуваеш нейкую свабоду заўсёды. Прыемныя людзі, прыемнае асяродзьдзе. А тут прачытаў, што бясплатныя курсы будуць, вырашыў пайсьці на іх».
5

Ягор, супрацоўнік друкарні

«Мне вельмі падабаецца Ўкраіна. Я там часта бываю. Таму вось зьявілася жаданьне неяк больш блізка пазнаёміцца з украінскай мовай. Думаю, на курсах будзе яшчэ інфармацыя і акрамя мовы, па культуры ці гісторыі. Увогуле Ўкраіна — гэта такое месца, куды прыяжджаеш і адчуваеш нейкую свабоду заўсёды. Прыемныя людзі, прыемнае асяродзьдзе. А тут прачытаў, што бясплатныя курсы будуць, вырашыў пайсьці на іх».

XS
SM
MD
LG