Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: дэпутаты не жадаюць уносіць у закон аб статусе Данбасу згадкі пра менскія пагадненьні


У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны з-за блякаваньня трыбуны абвешчаны перапынак у абмеркаваньні законапраектаў адносна Данбасу.

Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій абвясьціў перапынак у пасяджэньні парлямэнту пасьля таго, як прэзыдыюм быў заблякаваныя народнымі дэпутатамі ў часе абмеркаваньня законапраектаў па Данбасе.

Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў прадставіў у парлямэнце прэзыдэнцкі законапраект № 7163 пра асаблівасьці палітыкі па забесьпячэньні сувэрэнітэту ў Данбасе.

Дэпутаты павінны былі разгледзець законапраекты аб дзяржаўнай палітыцы і забесьпячэньні сувэрэнітэту Ўкраіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, у тым ліку прэзыдэнцкі і два дэпутацкіх — альтэрнатыўных.

Законапраектам аб рэінтэграцыі Данбасу, сярод іншага, прадугледжваецца юрыдычнае прызнаньне Расеі агрэсарам, а асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей — акупаванымі. Паводле гэтага дакумэнту Ўкраіна фактычна адмаўляецца ад статусу «антытэрарыстычнай апэрацыі»: «для стрымліваньня і адпору расейскай узброенай агрэсіі ў Данецкай і Луганскай абласьцях» прэзыдэт Парашэнка прапануе стварыць аб’яднаны апэратыўны штаб Узброеных сілаў Украіны.

Незадавальненьне дэпутатаў выклікала згадка ў законе Менскіх пагадненьняў: дэпутаты ня хочуць узаконьваць дакумэнт, які падпісвалі лідэры самаабвешчаных ДНЛ і ЛНР Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі.

Іншы законапраект прадугледжвае падаўжэньне тэрміну дзеяньня закону аб адмысловым парадку мясцовага самакіраваньня асобных раёнаў Данбасу на год.

У прэамбуле да законапраекту сказана, што Ўкраіна абавязваецца стварыць усе ўмовы для разгортваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей міратворчай місіі ААН.

Аднак супраць гэтага законапраекту выступілі шэраг дэпутатў, якія лічаць, што Данбасу патрэбны нейкі асаблівы статус.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG