Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве за дзень паступілі званкі аб больш чым ста замінаваных будынках


Эвакуацыя ў цэнтры Масквы

У пятніцу ў Маскве ня менш за дваццаць тысяч чалавек былі эвакуяваныя з-за ананімных паведамленьняў аб мінаваньні будынкаў і аб’ектаў інфраструктуры. Паводле расейскіх інфармацыйных агенцтваў, выбуховыя прылады шукаюлі на чатырох найбуйнейшых вакзалах — Яраслаўскім, Курскім, Беларускім і Казанскім.

Эвакуяваны таксама гатэль Marriott Grand Hotel на Цьвярской вуліцы, стадыён Лужнікі і гандлёвы цэнтар «Шчупак» на паўночным захадзе Масквы.

За ўвесь дзень у праваахоўныя органы Масквы паступілі паведамленьні аб больш чым ста замінаваных будынках. Раней паведамлялася, што ў Падмаскоўі эвакуяваныя дзясяткі школ, дзіцячых садкоў і адміністрацыйных будынкаў, а таксама гандлёвы комплекс «Мега Белая Дача».

Ананімныя паведамленьні пра пагрозу выбухаў паступаюць у праваахоўныя органы Расеі ад 10 верасьня. За гэты час былі эвакуяваныя сотні тысяч людзей у 50 рэгіёнах краіны. Ніводнае з паведамленьняў аб мінаваньні пакуль не пацьвердзілася.

Напярэдадні дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што ілжывыя званкі аб мінаваньні арганізаваілі чатыры расіяніна, якія знаходзяцца па-за межамі краіны.

XS
SM
MD
LG