Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: хвалю званкоў аб пагрозе выбухаў арганізавалі чацьвёра расейцаў


Дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў
Дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў

Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандр Бортнікаў заявіў, што ілжывыя званкі аб мінаваньні ў расейскіх гарадах рабілі чацьвёра расейцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Паводле яго, у іх ёсьць памагатыя ў Расеі, перадае «Інтэрфакс».

Бортнікаў удакладніў, што зламысьнікі выкарысталі, як ён выказаўся, «IР-тэхналёгію», каб схаваць сваё знаходжаньне. У якіх краінах яны знаходзяцца, дырэктар ФСБ не паведаміў.

Ананімныя паведамленьні пра пагрозу выбухаў паступаюць у праваахоўныя органы Расеі ад 10 верасьня. За гэты час былі эвакуяваныя сотні тысяч людзей у пяцідзесяці рэгіёнах краіны. Ніводнае з паведамленьняў аб мінаваньні пакуль не пацьвердзілася.

Званкі аб мінаваньні нанесьлі істотную эканамічную шкоду. Паводле папярэдніх зьвестак, яна ацэньваецца больш як у 300 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG