Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На покліч сэрца ці па разнарадцы? Як у Бабруйску зьбіраюць грошы на рамонт дзіцячай бальніцы


Бабруйская дзіцячая бальніца месьціцца ў колішнім інтэрнаце, збудаваным у 1963 годзе. Да яе прыпісаныя дзеці з 200-тысячнага гораду і пяці раёнаў. Будынку патрэбны грунтоўны рамонт, грошай на які ў гарадзкім бюджэце з году ў год не знаходзяць.

Цяпер мясцовыя ўлады разьлічваюць на сродкі з нацыянальнай інвэстыцыйнай праграмы 2018 году. І з кашалькоў грамадзян.

Дзеля гэтага на пачатку верасьня абʼявілі дабрачынны маратон «По зову сердца». Яго суправаджае моцная інфармацыйная кампанія. У падтрымку збору грошай мінулай пятніцай правялі гарадзкое сьвята з мэдычнымі паслугамі на плошчы і канцэртам беларускіх выканаўцаў.

Што трэба бальніцы:

  • рамонт з заменай вокнаў, дзьвярэй, праводкі і сантэхнікі;
  • сучаснае абсталяваньне для дыягностыкі;
  • рэанімацыйны аўтамабіль.

Грошы можна перавесьці на рахунак у банку або сьпісаць з мабільніка праз USSD-запыт.

Настаўніца Настасься кажа, што работнікі фактычна вымушаны браць удзел у дабрачынным маратоне:

«Нам на сходзе абвясьцілі, што мы мусім кожны здаць грошы: тэхнічны пэрсанал па 2 рублі, настаўнікі па 3. Зрабілі ведамасьць, каб пад подпіс усе здавалі. Паспрабуй адмовіцца — могуць пазбавіць прэміі ці проста сапсаваць адносіны. Вы зразумейце правільна — я ж ня супраць рамонту бальніцы! І справа ня ў грошах. Але ў гэткім выглядзе — што ж гэта за дабрачыннасьць?!»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG