Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі вырас з пачатку году на 14,7%


Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня склаў 15,7 мільярда даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 2 мільярды даляраў, або на 14,7%. Асноўныя крэдыторы Беларусі — Эўрапейскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця, Расея і Кітай.

У студзені-жніўні былі прыцягнутыя зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на 2,655 мільярда даляраў, у тым ліку 1,4 мільярда даляраў — эўрааблігацыі, 600 мільёнаў даляраў — з Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, 353,1 мільёна даляраў — ад ураду і банкаў Расейскай Фэдэрацыі, 190,4 мільёна даляраў — з банкаў КНР, паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Пагашэньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку году склала 697,8 мільёна даляраў, зь якіх 264,3 мільёна даляраў — ураду Расейскай Фэдэрацыі, 217,5 мільёна даляраў — банкам КНР, 176,6 мільёна даляраў — Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця.

XS
SM
MD
LG