Паводле дакумэнтаў, апублікаваных на сайце дзяржаўных закупак, крыштальныя пагоны павінны быць цалкам празрыстымі (за выключэньнем зоркі), а кожная пара павінна быць запакаваная ў аксамітныя падарункавыя скрынкі бардовага колеру.
У Расгвардыі сьцьвярджаюць, што крыштальныя пагоны — гэта традыцыйны падарунак вышэйшай афіцэрам, большасьць зь якіх адслужылі больш за 30 гадоў. «Такія адносна недарагія ў грашовым эквіваленце падарункі неацэнныя як заахвочваньне і часта становяцца сямейнымі рэліквіямі, якія перадаюцца ў спадчыну сынам і ўнукам», — сьцьвярджаюць у ведамстве.
У жніўні ў Фондзе барацьбы з карупцыяй (ФБК) заявілі аб магчымай картэльнай змове кампаній, якія ўдзельнічаюць у дзяржзакупках Міністэрства ўнутраных спраў Расеі. У траўні ФБК паказаў на дзяржзакупку «Раснафты» — кампанія зьбіралася набыць чаркі, шчыпцы для лёду, ікорніцы і чайныя лыжкі на агульную суму амаль у 5 мільёнаў расейскіх рублёў. Пасьля апублікаваньня гэтай інфармацыі «Раснафта» адмяніла закупку.