Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьніку, паэту, драматургу, аўтару трылёгіі пра салдата Чонкіна Ўладзімеру Войнавічу споўнілася 85 гадоў.

Першыя вершы ён пачаў публікаваць у 1951 годзе ў ваеннай газэце. Першая слава прыйшла да яго ў 1961 годзе, калі радкі зь яго песьні «Чатырнаццаць хвілін да старту» працытаваў Мікіта Хрушчоў і яна стала гімнам касманаўтаў. Яго першая аповесьць «Мы тут жывем» зьявілася ў часопісе «Новы сьвет». У 1962 годзе Войнавіч быў прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР. З канца 60-х браў актыўны ўдзел у руху за правы чалавека. Спазнаваў перасьлед.

Раман «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна», які пісаўся з 1963 году, хадзіў у самвыдаце. Цалкам кніга была апублікавана ў 1975 годзе ў Парыжы. У сьнежні 1980-га Войнавіч быў высланы з СССР, а ў 1981-м пазбаўлены савецкага грамадзянства. Жыў у Нямеччыне і ЗША, цяпер жыве пад Масквой.

Галоўныя творы: трылёгія аб Чонкіне, раман «Масква-2042», аўтабіяграфія «Аўтапартрэт».

Голас пісьменьніка шмат разоў гучаў на хвалях Свабоды.

Уладзімір Войнавіч пра 100-годзьдзе рэвалюцыі ў адсталай краіне і пра тое, як сьмяюцца з Пуціна і Лукашэнкі

–​ Кастрычніцкая рэвалюцыя пазбавіла майго бацьку свабоды. Хаця ён быў у складзе партыі, пасьля таго, як адсядзеў у турме, казаў, што яго слушна пакаралі, таму што ён быў удзельнікам злачыннай арганізацыі ВКП (б), якая стала потым КПСС. Справа ў тым, што рэвалюцыя ўцягвала чыстых людзей, а потым яны асэнсоўвалі, які гэта жах. Акрамя іншага рэвалюцыя пазбавіла нармальнага разьвіцьця. Рэвалюцыя — гэта велізарны працэс абалваньваньня. Дагэтуль людзі проста думаюць такія рэчы, якія здаровы розум не прымае. Але здаровы розум не трыюмфуе...

Войнавіч: Чонкіна не пусьцілі б сёньня на Красную плошчу

–Чонкін, калі б яго паставілі ў калёну — ён бы ішоў, а як жа. Чонкін — не пратэстовец, не дысыдэнт, не апазыцыянэр, ён, куды яго ставіць начальства, там ён стаіць і ідзе, куды яго пасылаюць. Так што ён ішоў бы па Краснай плошчы — калі б яго пусьцілі. Але яго б не пусьцілі, бо ён недысцыплінаваны.

Расея, увогуле былыя рэспублікі Савецкага Саюзу, згубілі ідэалёгію. Ня ведаю, як іншыя, а Расея без ідэалёгіі існаваць ня можа. І прыдумалі нейкую замену, нейкі эрзац. Тут і рэлігія, і культ «Перамогі». Гадоў 30 гэты дзень практычна не адзначаўся, а потым чым далей — тым большая помпа. Тут жа, ведаеце, вось яшчэ што. Я — «дзіця вайны», і для нас перамога была жывой памяцьцю пра вайну, пра загіблых. А цяпер выходзяць нейкія людзі: прадзед загінуў! Ну, прадзед загінуў, але ж усе людзі паміраюць, скажам, бацька ад раку памёр у страшных пакутах, альбо яшчэ нешта. І ўвогуле — можна гэтак жа адзначаць Першую сусьветную вайну (перамогі там, праўда, не было), ці перамогу над Напалеонам. Гэта ўсё ўжо аддаляецца. Жывой памяці няма і жывой болі няма. А спэцыяльна ўзбуджаецца такое адчуваньне, што нібыта гэтая памяць — жыве.

Уладзімер Войнавіч пра тое, на якім баку ваяваў бы Чонкін на ўсходзе Ўкраіны

— Барыс Нямцоў казаў, што новая дэмакратычная Беларусь непазьбежна стане часткай аб’яднанай Эўропы і, такім чынам, пакажа прыклад Расеі. «Чым хутчэй пераможаце вы, тым хутчэй пераможам мы», казаў ён. Ці вы згодныя?

— Згодны. Усё залежыць ад кіраўніцтва. «Бацька» ваш сыдзе куды-небудзь урэшце калі-небудзь. Справа ў тым, што невялікія нацыянальныя краіны больш рухомыя. Расея як вялікі цяжкі карабель разгортваецца з цяжкасьцю. Расея — гэта ўсё роўна «саюз непарушны», гэта Татарстан, Якуція, Каўказ, і ўсё гэта разам гэта вельмі цяжка разгарнуць. А ў вас адбудуцца пэўныя падзеі, зьменіцца рэжым і ўзьнікне адразу іншая абстаноўка. Гэтак жа як і ва Ўкраіне. Януковіча прагналі, і калі б не ўмяшаньне Расеі, ужо была б надзея, што Ўкраіна стане нармальнай эўрапейскай краінай, прынамсі прыблізіцца да гэтага. Усё роўна і расейскі, і ўкраінскі, і беларускі народы — яшчэ савецкія. Гэта трэба ўсім пераадольваць, але мне падаецца ў параўнальна невялікай краіне ўсё лягчэй адбываецца.

Маскоўскі дзёньнік, ч.3. Войнавіч: «Зьдзіўляе бязмозгасьць дыктатараў»

— Паколькі мы закранулі Лукашэнку — што такі чалавек мог бы рабіць у Вашых раманах?

— У мяне ёсьць падобныя пэрсанажы. У мяне ў другой кнізе ёсьць такі сакратар абкаму Худобчанка, ён вельмі падобны на Лукашэнку. Але насамрэч не абавязкова апісваць дыктатара літаральна. Напрыклад, мяне не падмывала ніколі напісаць Брэжнева, альбо Чарненку ці Андропава канкрэтна. Таму што важныя абагульненьні, і вось такі абагульнены характар — гэта якраз цікава...

Увогуле, мяне зьдзіўляе, калі я гляджу на такіх дыктатараў, зьдзіўляе іх бязмозгасьць, акрамя ўсяго іншага. Бо павінен жа ён усьведамляць, па-першае, што чым даўжэй ён сабе працягвае тэрмін праўленьня, выкарыстоўваючы розную палітычную эквілібрыстыку, чым менш легітымным робіцца ягонае кіраваньне, тым болей нянавісьці ён выклікае і будзе выклікаць. Нянавісьць, грэблівасьць — няўжо чалавеку гэтага хочацца?

***

У Цэнтральным доме літаратараў у Маскве прайшоў юбілейны вечар пісьменьніка:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG